Apple Show на PTS’2007

З 20 па 23 лiстапада ў выставачным комплексе «Белэкспа» адбудзецца галоўная падзея гэтай восенi ў вобласцi тэхнiкi — выстава PTS 2007.

Адным з самых яскравых прадстаўнiцтв кампанiй на гэтым свяце iнфармацыйных тэхналогiй будзе амбасада «Аpple»  — лiдэра сусветнага камп'ютэрнага рынку.

Вырабнiкi  легендарнага iPOD  пачынаюць пашыраную iнтэрвенцыю ў Беларусь: акрамя таго, што кожны госць выставы будзе мець магчымасць пратэставаць увесь эквiпмент, на стэндзе «Прэмiум бай»  будзе прапанавана наiцiкавейшая шоу-праграма, каб не толькi рукам праца знайшлася. 

У першы дзень выставы на класiчна аформленым стэндзе «Прэмiум бай» кiраваць балам будзе жывы гук. Выступленне Dj Set у супрацоўнiцтве з саксафанiстам Denis Sax не застанецца незазначаным. Але гэта яшчэ толькi кветачкi, «яблычкi» пачнуцца потым… 

На гэтай выставе гурт J:МОРС — адзін з найбольш яскравых і сапраўды папулярных сучасных беларускіх выканаўцаў прэзентуе свой беларускамоўны альбом «Адлегласць», рэліз якога, што цікава, адбудзецца як раз у дзень пачатку выставы — 20 лістапада, ў 16.00 на стэндзе «Прэмiум бай». Кожны госць будзе мець магчымасць паслухаць песні з новага дыска, атрымаць аўтографы і падарункі ад музыкаў i проста пагутарыць з гэтымi сапраўдными героямi нашага часу.  

I вось тут мы падбiраемся да галоўнай нечаканасцi першага дня выставы: упершыню Вашай увазе будзе прадстаўлена лiмiтаваная серыя iPOD у стылi J:МОРС! 

— Кожны iPOD аздоблены гравiроўкай з лога J:МОРС «Адлегласць» i персанальным нумарам (ад 1 да 100)!

— Кожны iPOD змяшчае ўсе песнi альбома J:МОРС «Адлегласць» i фiльм «Падарожжа па Беларусi»!

— Да кожнага iPOD дадаецца CD «Адлегласць» з подпiсам усiх удзельнiкаў J:МОРС!

— Кожны камплект запакаваны ў спецыяльны футляр у стылi J:МОРС «Адлегласць»! 

Напапярэднi навагоднiх святаў эксклюзiўны iPOD будзе прыемным падарункам як для прыхiльнiкаў добрай музыкi, так i для высокатэхналагiчных гаджэт-аматараў! 

Тым больш, што з 20 лiстапада купiць Apple стане зусiм проста —  у гандлевым цэнтры «Карона-Тэхна» адчыняется новая месца па продажу прадукцыi Apple.

Редакция
Оцените автора
BYBANNER.COM

Добавить комментарий