“Выканаўца году” – тая намінацыя на цырымоніі “Рок-Каранацыя”, пераможцу якой абіраюць самі прыхільнікі беларускай музыкі. Галасаваньне будзе цягнуцца роўна тыдзень – ад 5 лютага да 12 лютага. Кожны можа аддаць свой голас раз на дзень як з дапамогай інтэрнэту, так і праз SMS.
Галасаваньне ў інтэрнэце будзе праходзіць на старонцы генэральнага інфармацыйнага спосара Рок-Каранацыі-2006 — інтэрнэт-парталу Тузін Гітоў. Ахвочыя прагаласаваць праз SMS (для апэратараў VELCOM, МТС, DIALLOG) могуць даслаць на кароткі нумар 7755 лічбу, якая адпавядае нумару намінанта. Вынікі будуць абвешчаны непасрэдна на цырымоніі, якая адбудзецца 25 лютага ў КЗ Мінск. Галасаваньне ладзіцца пры тэхнічнай падтрымцы кампаніі СТРИМЛАЙН (партал www.333.by).
Адашліце паведамленьне на кароткі нумар 7755. У тэксьце паведамленьня напішыце лічбу, якая адпавядае выканаўцу ў сьпісе
1 — Зьміцер Вайцюшкевіч (WZ-Orkiestra)
2 — Ян Маўзэр (Tav.Mauzer)
3 — Ігар Варашкевіч (Крама)
4 — Леанід Паўлёнак (Нагуаль)
УВАГА! Дасылайце на нумар 7755 толькі лічбу выканаўцы!
Удзел у SMS-галасаваньні могуць браць абанэнты апэратараў VELCOM, МТС і DIALLOG.
Кошт аднаго паведамленьня 190 руб. без уліку ПДК і падатку на паслугі сувязі.