Толькі што адчыніўся не зусім звычайны для беларускага інтэрнэту каталог, мэтай якога з’яўляецца наладзіць сувязь прадпрыемстваў са спажыўцамі. Калі вы ўпершыню звяртаецеся да паслуг нейкага прадпрыемства — вы рызыкуеце на тое, што вы будзеце незадаволены вынікамі зробленай для вас працы, ці якасцю набытага тавару.Знаходжанне прадпрыемства ў каталоге — гарантыя таго, што прадпрыемства не ўтойвае перад спажыўцамі дэталі сваёй дзейнасці. Праз Byrating.net кожны можа даведацца як аб афіцыйным апісанні прадпрыемства, яго месцазнаходжанні, так і аб каментарах кліентаў, іх адзнаках па розных катэгорыях. Напрыклад правайдэры можна ацэньваць па сэрвісу, кошту, надзейнасці ды хуткасці, а спартыўныя залы — па сэрвісу, кошту, уласцівасцям ды абсталяванню.
Таксама прадпрыемству можна размясціць на сваёй старонцы паказчык якасці, які будзе адлюстроўваць яго рэйтынг. Паказчык будзе спасылацца на старонку Byrating.net са сведкамі аб гэтым прадпрыемствы ды каментарамі з адзнакамі.
У каталоге Byrating.net прымаюць удзел толькі камерцыйныя прадпрыемствы, якія валодаюць уласнай web-старонкай. Як толькі прадпрыемства апынецца ў каталозе — яно аўтаматычна трапіць да агульнага рэйтынгу ды рэйтынгу ў абраных падзелах каталогу. Такім чынам будуць высветлены лепшыя ў сваіх сверах паслуг прадпрыемствы, а таксама будзе дадзена ўся неабходная інфармацыя для патэнцыялнага спажыўца.