Стартаваў новы сэрвіс суполкі SAPID

Стартаваў новы сэрвіс суполкі SAPID – «жывая» энцыклапедыя SAPID (www.sapid-club.com/wiki/). Гэта ўжо 4-ты сэрвіс суполкі ў шэрагу са шматмоўнай сістэмай форумаў www.sapid-club.com, рэестрам спецыялістаў SAPID і спецыялізаваным хостынгам www.sapidfarm.com.Суполка SAPID імкліва пашыраецца, карыстальнікі распрацоўваюць асабістыя модулі, рашэнні, варыянты дакументацыі, актыўна прымаюць удзел у развіцці праекта.

Энцыклапедыя SAPID прызвана структураваць назапашаную базу ведаў. Яна пабудавана на праграмным забеспячэнні MediaWiki, як і найбольш вядомы прадукт Web 2.0 – Wikipedia. «Жывая» энцыклапедыя дазволіць зрабіць тэхналогіі SAPID бліжэй шырокаму колу людзей, павысіць якасць дакументавання і адкрые новыя перспектывы ў развіцці праекта.

Редакция
Оцените автора
BYBANNER.COM

Добавить комментарий