Новы мабільны сэрвіс Дзядоў Марозаў

Вось нарэшце, Новы год! Дзядулі Марозы радуюцца-не нарадуюцца віншаваць інтэрнэтушак з самым яскравым святам і працаваць над здзяйсненнем жаданняў. «Атрымліваць найдушэўнейшыя лісты з расказамі пра справы добрыя і ладныя, гэта нават прыемней, чым калі сняжынкі песцяць твар», — кажа адзін з Дзядоў Марозаў.Асацыяцыя Дзядоў Марозаў (www.dedmoroz.info) і мабільны партал wap.by вырашылі здзівіць усіх новым сэрвісам! Усе жадаючыя могуць атрымаць карцінку з любімым Дзядуляй Марозам на свой мабільны тэлефон! Для гэтага вам неабходна зайсці на wap.by са свайго мабільнага тэлефона і ў раздзеле «Да Новага года» выбраць Дзядулю Мароза, які ў 2006 годзе будзе дапамагаць Вам здзяйсняць жаданні!

Нагадаем, што ў 2002 годзе Дзядулі Марозы адкрыта заявілі пра існаванне сваёй Асацыяцыі і стварылі анлайн-сістэму загадвання навагодніх жаданняў. Трэба сказаць, што за 2005 год Дзядулі цудоўна адпачылі і вельмі радыя зноў адказваць на лісты жыхароў інтэрнэта. Дзядулі плануюць працягваць сваю працу да старога Новага году, так што спяшайцеся загадваць жаданні — а як жа яны даведаюцца, што вам пад елачкай падрыхтаваць.

P.S. Асацыяцыя Дзядоў Марозаў дзякуе кампанію Red Graphic Systems (http://rg.by) за распрацоўку і падтрымку Прадстаўніцтва Асацыяцыі ў інтэрнеце.

З Новым годам,

Снягурка, прэс-сакратар Асацыяцыі Дзядоў Марозаў

Редакция
Оцените автора
BYBANNER.COM

Добавить комментарий