Магічнае дзеянне талісманаў

19 лістапада 2005 года на XV Маскоўскім міжнародным фестывалі рэкламы спецыяльны праект кампаніі Red Graphic Systems «13.Талісманы» атрымаў прыз ў намінацыі «Спецыяльныя праекты».Кампанія Red Graphic Systems ужо другі год на свой дзень нараджэння дорыць інтэрнэту спецыяльныя некамерцыйныя праекты і другі раз атрымлівае ўзнагароду. У гэтым годзе гэта быў магічны праект «13. Талісманы», які на юбілейным XV Маскоўскім міжнародным фестывалі рэкламы прынес сваім стваральнікам 3-е месца ў намінацыі «Спецыяльныя праекты». Нагадаем, што ў мінулым годзе гэта быў праект «12. Калькулятар часу».

Талісманы з праекта 13.rg.by дапамогуць добрымі парадамі, прынясуць поспех у працы, палепшаць настрой, нададуць здароўя і моцы, дапамогуць вам памножыць багацце, знайсці новых сяброў і сваё каханне.

Вы маеце магчымасць праверыць чароўную сілу талісманаў. Для таго, каб атрымаць талісманы, загрузіце архіў. Усталюйце праграму і вы атрымаеце магчымасць абраць адзін талісман, які патрэбен вам больш за ўсё. Каб талісман дапамог вам, ён павінен быць актыўны не меньш за 13 гадзінаў. І кожныя 13 гадзінаў працы праграмы вы зможаце абіраць сабе новы талісман. Калі вы клікніце на талісман, ён дасць вам каштоўную параду. Пасля таго, як вы атрымаеце ўсе 13 талісманаў, вам будзе шчасце!

Кампанія Red Graphic Systems — пастаянна прымае ўдзел у Маскоўскім міжнародным фестывалі рэкламы, і шматлікія праекты кампаніі адзначаны прызамі і ўзнагародамі. Падрабязней пра ўзнагароды глядзіце http://www.rg.by/company/awards/.

Редакция
Оцените автора
BYBANNER.COM

Добавить комментарий