Хостынг-правайдэр Active Technologies аб’яўляе аб адкрыцці беларускай версіі карпаратыўнага сайта: http://www.atservers.com/by/. Жадаючыя скарыстацца паслугамі кампаніі зараз могуць азнаёміцца з інфармацыяй, якая іх цікавіць, на дзвюх мовах.
Падобнае рашэнне — не выпадковае. Мы жадалі зрабіць работу нашых кліентаў з сайтам максімальна зручнай. Таму зараз кожны можа выбраць тую моўную версію, якая яму бліжэй, — так пракаментавала гэтую падзею Вольга Жураўлёва, кіраўнік прэс-службы кампанii Active Technologies.
Кампанія Active Technologies дае надзейную платформу для размяшчэння інтэрнэт-праектаў любой складанасці і канфігурацыі: віртуальны і паштовы хостынг, VPS і выдзеленыя серверы на абсталяваннi, размешчаным ў Беларусі, Еўропе і ЗША, што забяспечвае высокую хуткасць абмену дадзенымі і хуткі водгук для карыстальнікаў па ўсім свеце.