Замест выпуску сваіх мабільнікаў у Мастах будуць збіраць кітайскія

Мабільны тэлефон на Мастоўскай сельгастэхніцы плануецца збіраць з кітайскіх камплектуючых. У ім акрамя асноўных паслугаў мабільнага тэлефону на зваротным баку будзе размешчана кнопка SOS. Пасля націску на яе ўключыцца гучны сігнал сірэны і на некалькі загадзя вызначаных тэлефонных нумароў адправіцца тэкставае паведамленне з просьбай аб дапамозе.

Акрамя Кітая мабільныя тэлефоны з такім жа дызайнам і такімі ж тэхнічнымі характарыстыкамі збіраюцца ў Расіі, Польшчы, Латвіі і шэрагу іншых краінаў. Раней кіраўніцтва мастоўскага прадпрыемства сцвярджала, што іх мабільны тэлефон будзе ўнікальным.

У Польшчы такі тэлефон называецца myPhone 1050 simply і каштуе 199 злотых (68 долараў).

Европейское радио для Беларуси

Редакция
Оцените автора
BYBANNER.COM

Добавить комментарий