2004-05-14 22:52:41
"Лiтара 1.0." - так называется первая программа проверки орфографии белорусского языка для MS WORD, которую презентовали 14 мая в Минском государственном лингвистическом университете.
2008-05-11 08:42:22
Вераніка
Праграма "Літара" вельмі дапамагае ў працы, так як мне часта прыходзіцца набіраць беларускія тэксты. Недахоп ў тым, што не распазнаюцца словы з апострафам і дэфісам.
Вельмі хацелася б пабачыць у хуткім часе праграму, якая была б адаптавана да праграмы "Finereader", каб можна был сканіравац і распазнаваць беларускія тэксты.
2012-02-13 16:36:39
аноним
Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі. 3 высокага неба падае, льецца птушыны спеў, нібы мно-ства срэбных званочкаў узняло сонца аж пад воблакі. Стаіш і чуеш, як пранікае птушыная песня ў сэрца, напаўняе яго ра-дасцю. 3 птушкамі не было маркотна ў полі. Я гэта адчуваў і старанна бярог крылатых сяброў. Колькі я знаходзіў іхніх гнёздаў на межах, у барознах, пад скібай ад плуга! Я ведаў, калі маленькія птушаняткі выводзяцца, калі ў іх адрастаюць крылы. I мне здавалася, што жаваранкі, перапёлкі, курапаткі таксама ведаюць мяне, прывыклі да мяне.
Аднойчы ў поўдзень я стаяў на ўзгорку і глядзеў у неба, шу-каючы ў блакітнай вышыні таго, хто заліваўся песняй.
Я глядзеў угару, але ў залатым паднябессі заўважыў не жа-варанка, а каршуна. Каршун лунаў высока-высока і нібы гля-дзеў адтуль на мяне. Я зацікавіўся: каго ж ён высочвае, куды кінецца? Я спачатку і не прыкмеціў, як ад самай зямлі з пес-няй пачаў узнімацца мой сябрук-жаўрук. Срэбны званочак па-дымаў сваю песню ўсё вышэй і вышэй.
А каршун застыў на месцы. Заўважыўшы, што драпежнік не кранаецца, я насцярожыўся. Няўжо ён цэліцца на жаваран-ка? Я глядзеў, затаіўшы дыханне.
I хоць адлегласць была яшчэ вялікая, драпежнік не вытры-маў, кінуўся ўніз. Ён, як маланка, рассек паветра. Потым ім-клівы палёт пераламаўся. Драпежнік кінуўся ўбок, вось ён амаль прыпаў да зямлі. I раптам над зямлёю палёт яго выраў-няўся. Я аслупянеў. Каршун ляцеў на мяне.
I толькі калі драпежнік быў ужо зусім непадалёк, я ўбачыў, як спераду ў яго ляціць, кідаецца ў бакі шэры камочак. Я аж уздрыгнуў, калі ён, як куля, шмыгнуў мне пад крысо 1. Так хут-ка, смела і даверліва знайшла сабе птушка схованку! Я спачат-ку нават не мог зразумець, як гэта здарылася, і міжволі за-махнуўся на драпежніка пугай. Я і цяпер яшчэ бачу лютыя каршуновы вочы, разяўленую дзюбу і растапыраныя кіпцю-ры. Ах, як ён неахвотна ўздымаўся ўгору!
Я не магу знайсці словы, каб перадаць пачуццё, якое тады ахапіла мяне. Дзесьці тут, пад крысом жакеткі, сядзеў тра-пяткі жаваранак. Ён перадаў мне разгон свайго палёту. Нейкі час я адчуваў сябе акрыленым, і на сэрцы было так лёгка, што мне здавалася, вось-вось я палячу.
Я апамятаўся. Дзе ж ён там засеў у маёй свіце? Дзе жавара-нак, якога я выратаваў ад смерці?
I толькі я зварухнуўся, як шэрая птушка пырхнула ў мяне з-падкрысаі паляцелапрысамайзямлі. А неўзабаве зноў узві-лася ў неба. Я стаяў радасны, узнагароджаны птушыным даверам.